Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 7 705 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. З учорашняга дня памерлі 132 асобы, хворыя на COVID-19. За апошнія суткі вылечылася 2185 заражаных.
Большасць новых інфекцый выявілі ў Малапольскім ваяводстве – больш за 1100 выпадкаў, Мазавецкім – звыш 900 выпадкаў і Сілескім – амаль 800. За мінулыя суткі было праведзена амаль 51 тыс. тэстаў на наяўнасць каранавіруса.
Усяго ў Польшчы пацверджана амаль 157 тыс. інфекцый. З пачатку эпідэміі амаль 3500 чалавек загінулі і амаль 88 тыс. выздаравелі.
ПР/нг