Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Звыш 7,7 тыс. новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі выяўлена ў Польшчы за апошнія суткі

16.10.2020 11:26
З учорашняга дня памерлі 132 асобы, хворыя на COVID-19.
Ілюстрацыйны здымакфота: PAP/Darek Delmanowicz

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 7 705 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. З учорашняга дня памерлі 132 асобы, хворыя на COVID-19. За апошнія суткі вылечылася 2185 заражаных.

Большасць новых інфекцый выявілі ў Малапольскім ваяводстве – больш за 1100 выпадкаў, Мазавецкім – звыш 900 выпадкаў і Сілескім – амаль 800. За мінулыя суткі было праведзена амаль 51 тыс. тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

Усяго ў Польшчы пацверджана амаль 157 тыс. інфекцый. З пачатку эпідэміі амаль 3500 чалавек загінулі і амаль 88 тыс. выздаравелі.

ПР/нг