Пачынае працу Віртуальны даследчы інстытут, у рамках якога навукоўцы будуць працаваць у асноўным над падрыхтоўкай лякарстваў ад анкалагічных захворванняў. Навуковая ўстанова будзе дзейнічаць у рамках Даследчай сеткі Лукасевіч. Бюджэт гэтага віртуальнага інстытуту складае амаль 500 млн. злотых.
Віцэ-прэм’ер, міністр развіцця і тэхналогіі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) адзначыў, што перад стварэннем Віртуальнага даследчага інстытуту былі праведзеныя старанныя экспертызы і падрыхтоўка, якія працягваліся гадамі. Паводле словаў міністра, гэта вельмі важная структура.
- Там не будзе будынкаў, не будзе ніякіх службовых аўтамабіляў, не будзе штатаў. Там будзе віртуальная прастора для супрацоўніцтва паміж найлепшымі камандамі вучоных з Польшчы, а магчыма, таксама і са свету. Гэтыя навукоўцы будуць працаваць над падрыхтоўкай лякарстваў, перш за ўсё ад анкалагічных захворванняў, ад ракавых пухлін.
Стваральнікі інстытут спадзяюцца, што навукоўцам удасца вырашыць самыя цяжкія праблемы, датычныя лячэння анкалогіі, удасца выратаваць здароўе і шмат жыццяў палякаў.
Гэта першы Віртуальны даследчы інстытут у Польшчы.
ПР/нг