Беларуская Служба

Загад насіць маскі будзе прапісаны ў законе Польшчы

17.10.2020 13:57
Загад перамяшчацца ў грамадскіх месцах з закрытым ротам і носам дзейнічае ўжо некалькі дзён.
,
Варшава, чарга жадаючых зрабіць тэст на каранавірус PAP/Paweł Supernak

Загад насіць маскі будзе прапісаны ў законе, каб пазбегнуць эмоцый – піша «Rzeczpospolita».
Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык абвясціў, што ў закон будуць уключаны палажэнні аб нашэнні масак. Гэта пакладзе канец «непатрэбным дыскусіям і эмоцыям». Загад перамяшчацца ў грамадскіх месцах з закрытым ротам і носам дзейнічае ўжо некалькі дзён.

Амбудсмен Адам Боднар у лісце да прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага адзначыў, што абавязацельства закрываць рот і нос у агульнадаступных месцах зноў было ўведзена з парушэннем норм заканадаўства.

Закон прадугледжвае, што абавязак выкарыстоўваць іншыя прафілактычныя меры і метады лячэння можа быць ускладзены пастановай Савета міністраў толькі на хворых і асоб, у якіх ёсць падазрэнне захворвання. Такім чынам, абавязацельства закрываць рот і нос, уведзенае ў правілах, не можа распаўсюджвацца на ўсіх – незалежна ад ацэнкі стану іх здароўя з пункту гледжання рызыкі эпідэміі.

У пятніцу кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык абвясціў, што палажэнні будуць уключаны ў закон.

- Гэта палажэнне будзе перанесена непасрэдна ў закон, каб пазбегнуць непатрэбных дыскусій і эмоцый. Па гэтым пытанні меркаванні адвакатаў разышліся. Ёсць вельмі вялікая колькасць юрыстаў, якія лічаць, што цяперашніх рашэнняў дастаткова, – сказаў ён у інтэрвʼю Radio Plus.

ав