Польскі падарожнік Матэвуш Валігура(Mateusz Waligóra) прайшоў па „Віслінскай сцежцы”. Цягам 46 дзён уздоўж берага найдаўжэйшай ракі ў Польшчы мужчына пераадолеў амаль 1 тысячу 200 кіламетраў.
Падарожнік стартаваў з Бараняй Гуры(Barania Góra), то бок з вытока Віслы, і сёння дабраўся да вусця ракі ў Балтыйскім моры.
Матэвуш Валігура сказаў Польскаму радыё, што гэта была разведка для таго, каб у будучыні пракласці пешаходную сцежку, а таксама спроба звярнуць увагу на важныя пытанні пра будучыню апошняй вялікай дзікай ракі Еўропы, як часта называюць Віслу:
- Гэта цудоўная прыгода, падчас якой я змог пазнаёміцца з Віслай, пачынаючы ад вытокаў. Можна сказаць, што „ведаю” яе ад этапу некалькіх сантыметраў шырыні. Я назіраў за тым, як рака мяняецца. Як мяняецца ейны выгляд - ад цудоўнага да менш прыгожага, калі я бачыў засмечаныя берагі.
Матэвуш Валігура, між іншым, сам перайшоў мангольскую частку пустыні Гобі. Паколькі на яго сёлетнія планы пауплывала пандэмія, падарожнік вырашыў адправіцца ў паход уздоўж ракі Вісла.
аз