Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адменены «Кангрэс 590» – мерапрыемства, прысвечанае польскай эканоміцы

20.10.2020 11:52
Арганізатары прагназуюць, што сустрэча адбудзецца вясной наступнага году.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Kongres 590/Twitter

«Кангрэс 590» – мерапрыемства, прысвечанае польскай эканоміцы, якое ладзілася на працягу пяці гадоў – адменена. Кангрэс павінен быў пачацца заўтра і працягвацца да пятніцы. Арганізатары прагназуюць, што сустрэча адбудзецца вясной наступнага году. Цяпер яго немагчыма арганізаваць нават у дыстанцыйным фармаце з-за правілаў барацьбы з COVID-19.

Як паведамляюць арганізатары, мяняецца толькі дата сустрэчы. Тэмы застаюцца нязменнымі – гэта, у прыватнасці, эканамічны патрыятызм, клімат, экспарт, інфраструктура і дэмаграфія.

Назва «Kongres 590» паходзіць ад прэфікса штрыхкода, які выкарыстоўваецца для пазначэння тавараў, якія вырабляюцца або распаўсюджваюцца польскімі прадпрыемствамі. Як паведамляюць арганізатары, галоўная мэта мерапрыемства – вызваленне патэнцыялу польскай эканомікі і прасоўванне польскіх прадуктаў і паслуг.

ПР/нг