Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Медычным фондзе

20.10.2020 15:50
Грошы будуць накіраваныя на фінансаванне лячэння цяжкіх выпадкаў анкалагічных захворванняў і тэрапію рэдкіх хвароб.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnenapocska/shutterstock.com

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Медычным фондзе. Грошы – чатыры мільярды злотых – будуць накіраваныя, у прыватнасці, на фінансаванне лячэння цяжкіх выпадкаў анкалагічных захворванняў і лячэнне рэдкіх хвароб. Грошы будуць пералічаныя ў фонд з дзяржаўнага бюджэту.

Прэзідэнт Анджэй Дуда назваў Фонд «фондам выратавання», асабліва для самых маленькіх. Ён таксама дасць магчымасць фінансаваць замежную тэрапію.

- Асноўная мэта гэтага фонду – пошук сродкаў на лячэнне рэдкіх захворванняў, на лячэнне складаных выпадкаў анкалагічных хвароб. Здаралася, што нейкія выпадкі вельмі рэдкіх захворванняў, адзіночныя выпадкі ў краіне, не атрымлівалі грошай на тэрапію з Нацыянальнага фонду аховы здароўя.

Медычны фонд будзе складацца з чатырох частак: тэрапеўтычнай і інавацыйнай, стратэгічнай інфраструктуры, мадэрнізацыі медычных устаноў і развіцця прафілактыкі.

Перад падпісаннем закону прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў, у прыватнасці, міністрам аховы здароўя – Лукашу Шумоўскаму і Адаму Нядзельскаму, а таксама прафесару-анколагу Пятру Чаўдэрне, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы законапраекту.

ПР/нг