Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 10040 новых выпадках каранавіруса Sars-Cov-2. Гэта самы вялікі штодзённы рост выпадкаў захворванняў з пачатку эпідэміі ў Польшчы. З учорашняга дня ад гэтай хваробы памерла 130 чалавек.
Прафесар Анджэй Горбан, кіраўнік спецыяльнай урадавай групы эпідэміялагічных кансультантаў, звярнуўся з просьбай выконваць уведзеныя абмежаванні, гэта значыць выконваць дыстанцыю, пазбягаць вялікіх збораў людзей і абавязкова апранаць маскі. Навуковец нагадаў, што гэта эфектыўныя метады, якія ратуюць жыцці многім людзям:
-Варта весці дыялог з грамадствам. Метады, якія называюць «жорсткім узмацненнем» варта называць больш асцярожнымі словамі, бо гэта метады, якія ратуюць жыцці, якія запавольваюць распаўсюджванне эпідэміі, якія памяншаюць рызыку заражэння. Усе мы ведаем іх на памяць: маскі, дыстанцыя, асабліва, калі мы знаходзімся ў закрытым памяшканні.
У Польшчы за мінулыя суткі было праведзена зроблена каля 59300 тэстаў на каранавірус.
IAR/эж