Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Часовы шпіталь на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве амаль гатовы

22.10.2020 09:16
Першым павінна быць запушчана аддзяленне для 300 пацыентаў.
PAPDaniel Gnap
PAP/Daniel GnapPAP/Daniel Gnap

Часовая лякарня на Нацыянальным стадыёне будзе гатовая да прыёму першых пацыентаў праз некалькі дзён, – паведаміў у эфіры TVP 1 кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык. Першым павінна быць запушчана аддзяленне для 300 пацыентаў.

Міністр Дворчык паведаміў, што заўтра павінна пачацца падрыхтоўка медыцынскага персаналу, які будзе працаваць у новым шпіталі:

-Да нас пастаянна звяраюцца людзі, які хочуць працаваць у гэтым часовым шпіталі. Я перакананы, што мы набярэм неабходную колькасць медычнага персаналу, каб шпіталь дзейнічаў нармальна.

Аднак міністр Шчэрскі выказаў надзею, што шпіталю на Нацыянальным стадыёне не давядзецца прымаць пацыентаў. Палітык дадаў, што яго будаўніцтва зʼяўляецца апераджальным захадам на выпадак далейшага росту колькасці інфекцыяй.

Нагадаем, Польшча перажывае другую хвалю эпідэміі каранавіруса Sars-Cov-2. У некаторых мясцовасцях краіны ў лякарнях ужо назіраецца недахоп «ковідных» ложкаў.

IAR/эж