Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Легендарная польская спявачка Марыля Радовіч заразілася каранавірусам

22.10.2020 09:27
«У каралевы ёсць карона. Я адчуваю сябе добра!»
Maryla Rodowicz
Maryla RodowiczP. Piorun/Polskie Radio

Аб сваім стане здароўя зорка польскай эстрады паведаміла ў Facebook. «У каралевы ёсць карона. Мяне наведалі касманаўты, медыкі і добра пра мяне паклапаціліся. Я адчуваю сябе добра. Усяго вам добрага!», – напісала Радовіч.

Польская спявачка Марыля Радовіч з'яўляецца выканаўцай многіх папулярных хітоў сярод іншага «Няхай жыве баль», «Грэтэль » і «Спявай, спявай». У яе паслужным спісе некалькі сотняў песень, многія з яе альбомаў дасягнулі залатога і плацінавага статусу. Дэбютавала ў 1967 годзе на VI фестывалі студэнцкіх выканаўцаў у Кракаве.

У 1969 годзе яна выпусціла свой першы вялікі хіт – «Яны сказалі яму», які прынёс ёй першы прыз на фестывалі ў Аполе. Супрацоўніцтва артысткі з Катажынай Гертнер і Агнешкай Асецкай назаўжды вывела Марылю Радовіч на небасхіл польскай эстрады. Марыля Радовіч карысталася вялікай папулярнасцю ў краінах сацыялістычным лагеры, у тым ліку ў Савецкім Саюзе.

PAP/эж