Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

І Міжнародны кінафестываль аб таталітарызме «Рэха Катыні» праходзіць у Варшаве

22.10.2020 11:35
Паказы фільмаў будуць праходзіць у кінатэатры Muranów (былая назва Październik (па-бел. «Кастрычнік») у Варшаве да нядзелі ўключна.
.
.Фота: totalitaryzmy.pl

Падчас фестывалю, які арганізуе Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы, будзе паказана 10 конкурсных фільмаў і 4 пазаконкурсныя, уключаючы дзве прэм'еры, створаных сумесна з Інстытутам нацыянальнай памяці.

Дырэктар Бюро адукацыі Інстытута Адам Хлебовіч тлумачыць, што будуць паказаныя фільмы з некалькіх краін, якія перажылі нямецкі і савецкі таталітарныя рэжымы. У праграме кінафестывалю – дакументальныя і мастацкія стужкі з Латвіі, Эстоніі, Балгарыі, Румыніі, ФРГ і Польшчы.

Фільмы, прадстаўленыя на фестывалі «Рэха Катыні», распавядаюць пра тое, наколькі цяжкім быў вопыт таталітарызму падчас Другой сусветнай вайны для многіх народаў, але яны таксама пакажуць наступствы нямецкай акупацыі або камуністычнага прыгнёту для будучых пакаленняў.

Паказы фільмаў будуць праходзіць у кінатэатры Muranów (былая назва Październik (па-бел. «Кастрычнік») у Варшаве да гэтай нядзелі. Пасля некаторых фільмаў адбудуцца дыскусіі з кінематаграфістамі і гісторыкамі.

Уваход на кінапаказы бясплатны, квіткі можна забраніраваць на сайце www.totalitaryzmy.pl

IAR/эж