Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы не плануе зачыняць могілкі на Дзень усіх святых

22.10.2020 12:00
Прэсавы сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер рэкамендаваў сёлета наведванне могілак расцягнуць на некалькі дзён.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMartyn Jandula/ Shutterstock

Прэсавы сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер заявіў у эфіры тэлеканалу TVP Info, што ўрад не плануе зачыняць некраполіі ў перыяд Дня ўсіх святах. Аднак прэсавы сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер рэкамендаваў сёлета наведванне могілак расцягнуць на некалькі дзён:

- Нягледзячы на тое, што гэта наша вялікая традыцыя, мы ўсё ж такім звяртаемся з просьбай у традыцыйныя дні не наведваць могілкі. Зрабіце гэта раней, ці пазней. Аднак урад не плануе зачыняць могілкі.

Сёння Міністэрства аховы здароўя павінна абнавіць спіс рэгіёнаў Польшчы, якія падпадаюць пад дадатковыя эпідэмічныя абмежаванні. Як заявіў Пётр Мюлер, чырвонай зонай можа быць ахоплена нават уся Польшча.

IAR/эж