Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў аборт плода з паталогіяй незаконным

23.10.2020 09:58
Пастанова суда выклікала масавыя акцыі пратэсту ў Варшаве. 
  , 22  2020
Пратэст у Варшаве, 22 кастрычніка 2020 годаPAP/Wojciech Olkuśnik

Канстытуцыйны суд Польшчы пастанавіў, што аборт у выпадку сур'ёзнай і незваротнай інваліднасці плёну або яго невылечнага захворвання супярэчыць Канстытуцыі краіны. Рашэнне прынята большасцю галасоў.

Запыт з гэтай нагоды быў пададзены ў 2019 годзе групай з больш чым сотні дэпутатаў Сейма ад партыі «Права і справядлівасць», «Польскай сялянскай партыі», і рухаў «Кукізʼ15» і «Канфедэрацыі».

У абгрунтаванні суда гаворыцца, што чалавечае жыццё зʼяўляецца каштоўнасцю на кожнай стадыі развіцця і як каштоўнасць, крыніцай якой зʼяўляюцца канстытуцыйныя палажэнні, яна павінна быць абаронена заканадаўчым органам. Кажа суддзя Юстын Піскорскі:

- Аналізуючы Закон аб планаванні сямʼі, мы сцвярджаем, што ў выпадку, сурʼёзнай і незваротнай інваліднасці плоду або невылечнага захворвання, якое будзе пагражаць жыццю дзіцяці, аборт не мае канстытуцыйных падстаў.

Канстытуцыйны суд Польшчы прааналізаваў палажэнні закона 1993 года аб планаванні сямʼі, абароне чалавечага плоду і ўмовах, якія дазваляюць перапыніць цяжарнасць. Закон дапускаў забойства ненароджанага дзіцяці з-за дародавай інваліднасці або хваробы.

Рашэнне Канстытуцыйнага суда Польшчы выклікала абурэнне часткі польскага грамадства. Учора ўвечары ў Варшаве прайшлі масавыя акцыі пратэсту.

IAR/эж