Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З сённяшняга дня тэрыторыя ўсяе Польшчы становіцца чырвонай эпідэмічнай зонай

24.10.2020 09:02
У краіне пачалі дзейнічаць, новыя абмежаванні, звязаныя з барацьбой з распаўсюджваннем каранавіруса.
         .
З сённяшняга дня тэрыторыя ўсяе Польшчы становіцца чырвонай эпідэмічнай зонай. PAP/Wojtek Jargiło

З сённяшняга дня ў Польшчы ўступаюць у сілу новыя абмежаванні, звязаныя з барацьбой з распаўсюджваннем каранавіруса. Паводле іх уся краіна становіцца чырвонай эпідэмічнай зонай.

Нашэнне масак у грамадскіх месцах абавязковае па ўсёй Польшчы. Колькасць людзей у гандлёвых кропках залежыць ад памеру крамы: для крам плошчай да 100 квадратных метраў - 5 чалавек на касу, а для крам плошчай больш за 100 квадратных метраў - 1 чалавек на 15 квадратных метраў.

З 10:00 да 12:00 крамы будуць абслугоўваць толькі людзей старэйшых за 60 гадоў. Акрамя таго, урад рэкамендуе людзям, старэйшым за 70 гадоў, не выходзіць з дому, калі гэта не неабходнае.

Таксама ўводзіцца забарона на сустрэчы і сходы больш як пяці чалавек за выключэннем  асобаў, якія жывуць або працуюць разам.

Забараняецца арганізоўваць сямейныя мерапрыемствы, у тым ліку вяселлі і сустрэчы пасля пахаронаў. Рэстараны і бары зачыненыя. Яны могуць прадстаўляць паслугі толькі на вынас. Зачыненыя будуць таксама санаторыі.

З панядзелка ўрокі ў пачатковых школах для вучняў IV-VIII класаў будуць адбывацца дыстанцыйна. Вучні І-ІІІ класаў будуць працягваць вучыцца ў школе. Дзіцячыя сады і яслі застаюцца адкрытымі.

 З 8 да 16 гадзіны падлеткі могуць выходзіць з дому толькі пад наглядам дарослых.

аз