X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польская моладзь уключаецца ў акцыю дапамогі пажылым людзям у часе эпідэміі

26.10.2020 15:15
На нумар тэлефону, які дзейнічае ў рамках праграмы „Корпус падтрымкі пажылых людзей”, патэлефанавалі ўжо 3 тыс. чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля 50 моладзевых арганізацый далучыліся да праекта „Корпус падтрымкі пажылых людзей”, паведаміў упаўнаважаны польскага ўрада па моладзевай палітыцы Пётр Мазурэк(Piotr Mazurek).  Мэтай урадавай праграмы салідарнасці з'яўляецца клопат пра пажылых людзей.

Моладзь праяўляе салідарнасць у гэты няпросты час, падкрэсліў Пётр Мазурэк:

- Маладыя людзі хочуць дапамагаць старэйшым людзям і тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. Толькі цягам выходных мы атрымалі каля 50 заявак з прапановай заангажавання ў праект „Корпус падтрымкі пажылых людзей”. Гэта моладзевыя арганізацыі і асяроддзі. Гэта таксама няўрадавыя арганізацыі, фонды, асацыяцыі, Моладзевыя саветы, якія дзейнічаюць пры муніцыпальных уладах.   
Пётр Мазурэк прыняў удзел у канферэнцыі, арганізаванай у Міністэрстве сям'і і сацыяльнай палітыкі.

Міністр Марлена Малёнг (Marlena Maląg) паведаміла, што на адмысловы нумар тэлефону, які працуе ў рамках „Корпуса падтрымкі пажылых людзей”, ужо тэлефанавалі каля 3 тысяч палякаў. Міністр таксама нагадала, што ў рамках акцыі дапамогі пажылым людзям урад выдзеліў муніцыпалітэтам 100 млн злотых.

аз