Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча ўвяла забарону на авіярэйсы з 34 краін

28.10.2020 21:03
Забарона не распаўсюджваецца на чартарныя круізы, якія былі выкупленыя арганізатарамі турыстычных паездак.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сераду, 28 кастрычніка, у Польшчы ўступіла ў сілу забарона на прыём авіярэйсаў з 34 краін свету. Новы спіс, у які зноў патрапілі такія краіны, як ЗША, Туніс, Ліван, Бразілія і Чарнагорыя, будзе дзейнічаць на працягу двух тыдняў. Забарона не распаўсюджваецца на чартарныя круізы, якія былі выкупленыя арганізатарамі турыстычных паездак.

Згодна з новымі правіламі Польшча будзе падтрымліваць паветраныя зносіны з усімі членскімі краінамі Еўрапейскага Саюза. Забарона таксама не распаўсюджваецца на Украіну і Расію. Гэта азначае, што польскія авіяперавозчыкі змогуць арганізоўваць рэгулярныя рэйсы ў гэтыя краіны.

вс