X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Запрацавала аналайн-база дадзеных ахвяр Катынскага злачынства

29.10.2020 10:07
У будучыні сайт стане часткай сэрвісу аб усіх польскіх вайсковых могілках у замежжы.
Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 roku
Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 rokuPAP/Archiwum

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы адкрыла інтэрнэт-базу ахвяр Катынскага злачынства. Вэб-сайт на польскай, англійскай і рускай мовах – гэта самы вялікі і актуальны збор дадзеных аб польскіх грамадзянах, забітых НКУС СССР у Катыні.

У будучыні сайт стане часткай сэрвісу аб усіх польскіх вайсковых могілках у замежжы.

Пошукавы сэрвіс змяшчае ў асноўным біяграфіі ахвяр Катынскага злачынства ў выглядзе базы дадзеных, якія будуць дапаўняць фатаграфіямі ахвяр. Унікальнасць гэтай базы заключаецца ў першую чаргу ў тым, што ў ёй ёсць асобы, якія былі ў спісе ахвяр Катынскага злачынства, забітых НКУС на тэрыторыі сучаснай Украіны, а іх дадзеныя прапрацавалі адпаведна біяграфій, падрыхтаваных але яшчэ не апублікаванай могілкавай кнігі Польскіх ваенных могілак у Кіеве, у Быкоўне.

Міністэрства культуры Польшчы плануе публікацыю ў анлайн-базе дадатковых матэрыялаў.

PAP/эж