З нагоды 95-й гадавіны адкрыцця Помніка-магілы невядомага жаўнера сёння ў Варшаве ўшанавалі памяць салдат, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Польшчы.
У цырымоніі на плошчы Пілсудскага прысутнічалі камандуючы Варшаўскім гарнізонам генерал Роберт Гломб(Robert Głąb) і кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk).
Генерал Роберт Гломб падкрэсліў значэнне помніка для жаўнераў Войска Польскага. У сваю чаргу кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык адзначыў, што святкаванне 95-годдзя адкрыцця Магілы невядомага жаўнера – гэта нагода ўшанаваць усіх, хто змагаецца за сваю Радзіму.
У Магіле невядомага жаўнера пахаваны астанкі 14-гадовага абаронцы Львова, труну якога дабылі з Могілак львоўскіх Арлянят. Труну выбрала Ядвіга Заругевічова(Jadwiga Zarugiewiczowa), якой сын Канстанты загінуў у баі з бальшавікамі пад Задвор’ем каля Львова ў 1920 годзе. Яго цела ніколі не ўдалося ідэнтыфікаваць.
аз