Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча асудзіла тэракты ў Вене

03.11.2020 09:01
Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы, па-ранейшаму, салідарныя ў барацьбе з агрэсіяй, экстрэмізмам і тэрарызмам.
Szef MSZ Zbigniew Rau
Szef MSZ Zbigniew RauTwitter/MSZ

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау назваў паведамленні пра серыю нападаў у Вене „жудаснымі і драматычнымі”. Нагадваем,  у страляніне, якая адбылася ў некалькіх месцах у цэнтры аўстрыйскай сталіцы загінулі тры чалавекі, у тым ліку адзін з тэрарыстаў. 15 чалавек атрымалі раненні.

„Мы, па-ранейшаму, салідарныя ў барацьбе з агрэсіяй, экстрэмізмам і тэрарызмам. Мы памятаем пра ахвяраў нападу і іх сем'і”, - напісаў кіраўнік польскай дыпламатыі ў Твітэры.

Тэракты таксама асудзіў старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль.

Паліцыя працягвае антытэрарыстычную аперацыю ў Вене і заклікае жыхароў не выходзіць з дому. У акцыі задзейнічаная вялікая колькасць функцыянераў.

аз