Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Польшчы пратэстуе супраць заявы віцэ-старшыні нямецкага Бундэстага

03.11.2020 11:03
Паводле польскага боку, нямецкая палітык падтрымала пратэсты жанчын у Польшчы вельмі неадэкватным чынам.
Szymon Szynkowski vel Sęk
Szymon Szynkowski vel SękPR24/MS

МЗС Польшчы накіруе ў амбасаду Германіі ў Варшаве дыпламатычную ноту, у якой выкажа сваю занепакоенасць заявай віцэ-старшыні Бундэстага Клаўдыі Рот (Claudia Roth), паведаміў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk).

Нагадваем, на мінулым тыдні ў сацыяльных сетках нямецкага дэпутатка выказала салідарнасць з полькамі, якія пратэстуюць супраць рашэння Канстытуцыйнага суда па справе абортаў.

Побач з паведамленнем нямецкая палітык змясціла фота з плакатам з лозунгам: „Гэта вайна!” і чырвонай маланкай, якая з'яўляецца сімвалам пратэстуючых жанчын.

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы напісаў у Твітэры, што паведамленне віцэ-старшыні Бундэстага з'яўляецца доказам адсутнасці элементарнай уражлівасці.

Больш за тое, як пісаў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк, Клаўдыя Рот пераблытала  суды, паколькі напісала пра рашэнне Вярхоўнага суда, а не Канстытуцыйнага суда.

„Дадаткова яна заклікае да формаў ціску, якія не маюць ніякай прававой асновы. (...) Мы перададзім пратэст па гэтай справе нямецкім уладам”, - напісаў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы.

аз