Намеснік старшыні парламенцкай фракцыі „Права і справядлівасць” Марэк Сускі(Marek Suski) паведаміў у эфіры Польскага радыё 24, што з-за пандэміі каранавіруса з'езд кіроўнай партыі быў адтэрмінаваны. Палітык дадаў, што адной з галоўных задач з'езда будуць выбары новага кіраўніцтва партыі:
- Наколькі я ведаю, старшыня (Яраслаў Качыньскі – рэд.) мае намер змагацца за перавыбар. Ввядома, як і ў любой арганізацыі з доўгай гісторыяй, змены таксама адбываюцца. Тым ня менш я спадзяюся, што яшчэ не гэтым разам. Тым больш, што старшыня партыі ў добрай форме і з'яўляецца бясспрэчным лідарам „Права і справядлівасці”.
Палітык дадаў, што пакуль новы тэрмін з'езда кіроўнай партыі не быў вызначаны. Паводле яго, кангрэс адбудзецца, калі значна зменшыцца колькасць новых каранавірусных інфекцыі.
Адной з мэтаў кангрэса з’яўляецца таксама выпрацоўка новых задач партыі на наступны тэрмін.
аз