Міністэрства адукацыі Польшчы чарговы раз ладзіць акцыю спявання польскага гімну «Mazurek Dąbrowskiego» 11 лістапада, у Дзень незалежнасці Польшчы. Да акцыі далучацца садкі, школы, ВНУ. Традыцыйна вучні і студэнты са сваімі настаўнікамі і выкладчыкамі спяваюць гімн у сімвалічныя 11 гадзін 11 лістапада.
-Мы хочам прыцягнуць школьныя супольнасці да сумеснага святкавання гэтай гадавіны, якая мае асаблівае значэнне для палякаў, – адзначае Міністэрства адукацыі.
З-за абмежаванняў, якія вынікаюць са стану эпідэміі, прапануецца вучням і настаўнікам, якія будуць у гэты дзень вучыцца ў школе, спяваць гімн разам у дадзеным класе ці групе. Тым, хто вучыцца дыстанцыйна, рэкамендуецца спяваць гімн анлайн.