Беларуская Служба

Лекарам і медсёстрам звонку ЕЗ прасцей будзе працаўладкавацца ў Польшчы

05.11.2020 09:20
Яны змогуць пачаць працу ў Польшчы вельмі хутка, максімальна праз тры тыдні пасля прыняцця рашэння.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/theskaman306

На будучым тыдні Сейм (ніжэйшая палата парламенту) разгледзіць магчымасць унясення зменаў і паправак у заканадаўства, дзякуючы якім медычны персанал звонку Еўрапейскага Звязу зможа працаваць у Польшчы. Кіраўнік Канцылярыі старшыні Рады міністраў Міхал Дворчык заявіў у эфіры Польскага тэлебачання, што згодна новаўвядзенням, лекары ды медсёстры з-за мяжы змогуць пачаць працу ў Польшчы вельмі хутка, максімальна праз тры тыдні пасля прыняцця рашэння.

- Мы хочам увесці такія працэдуры, каб з таго моманту, калі дадзены чалавек вырашыць працаваць у Польшчы, ён на працягу двух, максімальна трох тыдняў мог пачаць працу.

Плануецца, што сёння часовы шпіталь на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прыме першых пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Па словах Міхала Дворчыка, у польскіх бальніцах ёсць дастатковая колькасць апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх ды іншай неабходнай апаратуры. Затое не хапае медычнага персаналу, які ўмее абслугоўваць сучасную апаратуру.

ПР/нг