Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беспрацоўе ў Польшчы ўтрымліваецца на тым самым узроўні

06.11.2020 13:12
З чэрвеня па кастрычнік у краіне не назіраўся значны рост колькасці беспрацоўных.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Tomasz Gzell

Міністэрства развіцця, працы і тэхналогіі ацэньвае ўзровень беспрацоўя ў кастрычніку на ўзроўні 6,1 працэнта. Гэты паказнік застаецца на нязменным узроўні з чэрвеня.

Мінулы месяц стаў трэцім месяцам запар, калі колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў бюро занятасці, скарачалася.

Папярэднія дадзеныя паказваюць, што на канец кастрычніка колькасць беспрацоўных склала 19 тысяч чалавек. У параўнанні з канцом верасня – гэта скарачэнне на 4,7 тысячы, то бок на 0,5%.

У мінулым месяцы ў параўнанні з вераснем беспрацоўе знізілася ў 6 ваяводствах.

юл