У зʼездзе ўзялі ўдзел журналісты з розных краін, якія прадстаўляюць польскія СМІ на ўсходзе, звязаныя з Федэрацыяй. Кангрэс арганізаваны па ініцыятыве фонду «Pomoc Polakom na Wschodzie».
Галоўнай мэтай сустрэчы быў абмен досведам і поглядамі на падзеі ў рэгіёне Трох мораў. Удзельнікі сустрэчы гаварылі пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, Украіне, Літве і Латвіі ў краінах, дзе працуюць польскія сродкі масавай інфармацыі.
Падчас зʼезду адбыліся таксама дэбаты пра пра становішча СМІ ў Беларусі. Сітуацыю прадставіў гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут.
- СМІ, якія робяцца Саюзам палякаў Беларусі адрасаваныя для палякаў, якія жывуць у Беларусі. У Беларусь надзвычайна востра стаіць моўнае пытанне, таму што беларускія ўлады вядуць сапраўдную вайну з польскай мовай. Я не ведаю іншай дзяржавы, дзе так зацята б змагаліся з польскай мовай. Польскія СМІ працуюць тут у такіх умовах. Не здаюцца, дэманструючы, што варта вывучаць польскую мову.
Пасля дыскусіі была прынята рэзалюцыя пра свабоду слова і СМІ ў Беларусі.
Старшыня фонду «Pomoc Polakom na Wschodzie» Мікалай Фалькоўскі падкрэсліў, што без моцных і стабільных польскіх СМІ на ўсходніх рынках, без трансляцыі польскай мовы ў эфіры вельмі складана падтрымліваць польскую культуру, польскую свядомасць і ідэнтычнасць у тых краінах, дзе жывуць палякі.
юл