Паводле апытання газеты «Super Express», 47% палякаў не захочуць рабіць прышчэпку супраць COVID-19, калі такая вакцына паявіцца.
На пытанне, ці зробіце вы прышчэпку супраць COVID-19, калі паявіцца вакцына, 28% адказала «дакладна не» і 19% «пэўна, не».
Усяго 38% заявілі пра гатоўнасць зрабіць прышчэпку. 20% апытаных кажа «дакладна», і 18% «хутчэй так». 15% рэспандэнтаў не мелі меркавання.
Даследаванне было праведзена 27-28 кастрычніка на 1022 дарослых паляках.
ав