Асабліва гэта тычыцца жыхароў буйных гарадоў. Напрыклад, у Кракаве чыноўнікі, якія адказваюць за грамадскі транспарт, падвялі вынікі зменаў у арганізацыі гарадскога транспарту, выкліканых эпідэміяй каранавіруса Sars-Cov-2. Больш за ўсё павялічылася папулярнасць ровараў, свае колішнія пазіцыі страціў грамадскі транспарт, таксама быў зафіксаваны большы рух асабістага аўтатранспарту.
«У Кракаве час сацыяльнага караціну быў выкарыстаны на будаўніцтва новых веласіпедных дарожак, што паспрыяла выбару веласіпедаў замест іншых транспартных сродкаў», – тлумачыць прафесар Анджэй Шарата з Кракаўскага політэхнічнага інстытуту:
-Выразна бачна, што веласіпедыстаў стала значна болей. Змены ў дарожнай сетцы гораду я ацэньваю вельмі добра. Чым больш захадаў, якія паляпшаюць дарожную інфраструктуру, тым лепш для ўсіх. Бо паляпшаецца якасць дарог і змяншаецца колькасць пасажыраў у грамадскім транспарце.
Упраўленне грамадскага транспарту ў Кракаве параўнала веласіпедны рух у сёлета ў верасні і ў верасні мінулага года. Высветлілася, што ў гэтым годзе веласіпедны трафік у працоўныя дні павялічыўся на 26%, у выходныя – на 62%, у дажджлівыя дні – на 40 %.
IAR/эж