У Польшчы за мінулыя суткі пацверджана 27875 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2 і гэта самы вялікі прырост з пачатку эпідэміі. За мінулыя памерла 349 чалавек.
«Галоўнае – насіць маску, пазбягаць сацыяльных кантактаў, а таксама мыць і дэзынфікаваць рукі», – заклікаў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска:
-Гэта такія простыя крокі, а мы ўсё адно забываем пра іх. Таксама мы павінны да мінімуму абмежаваць нашую сацыяльную актыўнасць – заставайцеся дома. Сталыя людзі наагул не павінны пакідаць жытла, маладзейшае пакаленне павінна ім дапамагчы.
Больш за ўсё новых выпадкаў заражэнняў выяўлена на поўдні Польшчы – у Сілезскім ваяводстве (4290) і цэнтральнай частцы краіны – на Мазоўшы (2998).
IAR/эж