Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заклікаў выконваць эпідэмічныя рэкамендацыі. У сувязі з павелічэннем колькасці заражэнняў каронавірусам учора ў Польшчы ўступілі ў сілу дадатковыя абмежаванні, якія закранулі, між іншым, крамы, гандлёвыя цэнтры, культурныя ўстановы, касцёлы, школы і гасцініцы.
У прыватнасці паслугамі гасцініцаў могуць карыстацца выключна тыя, хто знаходзіцца ў камандзіроўках, а таксама медыкі, пацыенты і іх апекуны. Культурныя ўстановы могуць працаваць без публікі. Абмежаванні датычаць таксама колькасці кліентаў у крамах. У гандлёвых цэнтрах адкрытыя будуць выключна харчовыя крамы і аптэкі.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі пераконваў, што развіццё эпідэміі ў значнай ступені будзе залежыць ад таго, ці палякі будуць прытрымлівацца санітарнага рэжыму:
- Ад таго, якім чынам мы будзем ставіцца да ўведзеных нормаў, залежыць ці абмежаванні будуць дзейнічаць тры, чатыры тыдні ці даўжэй.
З панядзелка на дыстанцыйнае навучанне пераходзяць таксама вучні наймалодшых класаў базавых школаў у Польшчы.
Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што нацыянальны каранцін будзе абвешчаны тады, калі колькасць новых інфекцый перавысіць 70-75 новых выпадкаў на 100 тысяч чалавек у дзень. Цяпер згаданы паказчык складае 59.
аз