Беларуская Служба

Музей гісторыі і Польскае радыё адзначаць Дзень незалежнасці анлайн-гульнёй

08.11.2020 17:38
Гульня пакажа, як Польскае радыё змяніла жыццё грамадства ў міжваенны перыяд.
P.    .
Pадыё. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:blende12/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета Польскі музей гісторыі і грамадскае Польскае радыё будуць разам адзначаць Дзень незалежнасці.

З нагоды Дня Незалежнасці музей падрыхтаваў анлайн-гульню: „Так змяніўся свет”. Гульня з'яўляецца часткай праекта „Прыпынак Незалежнасці”, які праводзіцца на працягу 15 гадоў 11 лістапада. Партнёрам праекта з'яўляецца Польскае радыё.

Гульня мае на мэце паказаць, як Польскае радыё змяніла жыццё грамадства ў міжваенны перыяд на прыкладзе варшаўскай сям'і, кажа Бэата Вольшчак(Beata Wolszczak) з Польскага музея гісторіі:

- Мы запрашаем у варшаўскую кватэру сям’і Марціньскіх. Тут мы знаёмімся з бацькам Адамам, яго жонкай Аннай, дзецьмі, а таксама дзядулям і бабуляй. Кожны з членаў сям’і мае свае звычаі і зацікаўленні. Аднойчы дзядуля Войцех прыносіць у кватэру радыё. Гэта дае пачатак розным падзеям, з якімі мы зможам пазнаёміцца падчас гульні.

У гульню можна будзе згуляць з 11 лістапада праз інтэрнэт пры дапамозе адмысловага прыкладання przystanekniepodleglosc.muzhp.pl.

Бэата Вольшчак нагадвае, што з моманту свайго існавання Польскае радыё давала не толькі доступ да інфармацыі пра найбольш важныя палітычныя, эканамічныя і спартовыя падзеі, але таксама падтрымлівала развіццё культуру.

Гульня „Так змяніўся свет” будзе суправаджацца віктарынай пра Польскае радыё: „Што вы ведаеце пра радыё?”. Каб праверыць свае веды, трэба зайсці на сайт Польскага музея гісторыі.

аз