Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канцылярыя прэм'ера: Пашырэнне польска-амерыканскіх адносін важнае ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі Расіі ў рэгіёне

09.11.2020 10:32
Новае польска-амерыканскае абароннае пагадненне павялічыць бяспеку Польшчы і ўсяго ўсходняга фланга НАТА, лічыць міністр Міхал Дворчык.
Michał Dworczyk
Michał DworczykFoto: Wojciech Kusiński/PR

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера лічыць, што новае польска-амерыканскае пагадненне ў галіне абаронны павялічыць бяспеку Польшчы і ўсяго ўсходняга фланга НАТА.

Нагадваем, сёння прэзідэнт Анджэй Дуда ратыфікуе пагадненне аб пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Міністр Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) падкрэсліў у эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, што гэта важнае пагадненне, асабліва ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі Расіі ў рэгіёне:

- Узмацненне бяспекі Польшчы азначае таксама ўзмацненне ўсяго ўсходняга флангу НАТА. Цягам апошніх гадоў палітыка Расійскай Федэрацыі становіцца ўсё больш нявызначанай і агрэсіўнай. У гэткай сітуацыі кожнае ўзмацненне польска-амерыканскіх адносін і НАТА – добрая навіна для Польшчы.

Дакумент прадугледжвае, у прыватнасці, запуск 5-га корпуса амерыканскай арміі ў Познані. Афіцыйнае адкрыццё камандавання корпуса запланаванае на гэты месяц.

аз