Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера лічыць, што новае польска-амерыканскае пагадненне ў галіне абаронны павялічыць бяспеку Польшчы і ўсяго ўсходняга фланга НАТА.
Нагадваем, сёння прэзідэнт Анджэй Дуда ратыфікуе пагадненне аб пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Міністр Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) падкрэсліў у эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, што гэта важнае пагадненне, асабліва ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі Расіі ў рэгіёне:
- Узмацненне бяспекі Польшчы азначае таксама ўзмацненне ўсяго ўсходняга флангу НАТА. Цягам апошніх гадоў палітыка Расійскай Федэрацыі становіцца ўсё больш нявызначанай і агрэсіўнай. У гэткай сітуацыі кожнае ўзмацненне польска-амерыканскіх адносін і НАТА – добрая навіна для Польшчы.
Дакумент прадугледжвае, у прыватнасці, запуск 5-га корпуса амерыканскай арміі ў Познані. Афіцыйнае адкрыццё камандавання корпуса запланаванае на гэты месяц.
аз