Кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) заявіў пра магчымасць увядзення нацыянальнага каранціну.
Міністр нагадаў, што грамадская ізаляцыя, уведзеная падчас першай хвалі каранавіруса, то бок вясной бягучага году, была вялікім цяжарам для эканомікі. Таму ўрад хоча пазбегнуць такога рашэння.
- Для эканомікі, гэта было б вялікім абцяжараннем і выклікам. Таму і палітыка ўраду. З аднаго боку мы клапоцімся пра здароўе і жыццё палякаў, а з другога – хочам пазбегнуць рашэнняў адмоўных для эканомікі.
Нагадваем, раней прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што нацыянальны каранцін можа быць уведзены, калі на працягу сямі дзён запар колькасць новых каранавірусных інфекцый складае ад 70 да 75 на 100 тысяч жыхароў.
аз