Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дыстанцыйнае навучанне пачалі таксама наймалодшыя школьнікі ў Польшчы

09.11.2020 16:29
Нагадваем, да гэтай пары дыстанцыйна вучыліся выключна старэйшыя школьнікі, а таксама вучні сярэдніх школаў.
       .
Дыстанцыйнае навучанне пачалі таксама наймалодшыя школьнікі ў Польшчы. PAP/Rafał Guz

З сённяшняга дня дыстанцыйнае навучанне пачалі вучні наймалодшых класаў базавых школаў у Польшчы. Нагадваем, да гэтай пары дыстанцыйна вучыліся выключна  старэйшыя школьнікі, а таксама вучні сярэдніх школаў. Згаданая форма навучання павінна дзейнічаць да 29 лістапада.

Прэс-сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Aнна Астроўска(Anna Ostrowska) тлумачыць, што апекай у школе змогуць скарыстацца толькі дзеці бацькоў, якія працуюць у медыцынскай службе альбо ў службах аховы правапарадку:

- З панядзелка 9 лістапада кіраўніцтва базавых школаў будзе абавязанае арганізаваць апеку над дзецьмі, бацькі якіх непасрэдна заангажаваныя ў барацьбу з пандэміяй каранавіруса. Апрача таго, кіраўніцтва школы можа дазволіць праводзіць у будынку адукацыянай установы кансультацыі для малых групаў (да пяці чалавек) вучняў апошніх класаў базавых і сярэдніх школаў.  

Настаўнікі змогуць скарыстацца падтрымкай у памеры 500 злотых для набыцця абсталявання, неабходнага для дыстанцыйнага навучання.

З 9 па 29 лістапада бацькі, наймалодшых дзяцей, якія вучацца дыстанцыйна, змогуць скарыстацца дадатковай фінансавай дапамогай дзяржавы.

аз