Польскія ўлады мяркуюць, што калі Джо Байдэн стане прэзідэнтам ЗША, польска-амерыканскія адносіны не пагоршацца. Пра гэта ў эфіры TVP1 заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солях(Paweł Soloch).
Палітык нагадаў, што на пачатку тэрміну сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Анджэй Дуда сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. У той час Джо Байдэн быў віцэ-прэзідэнтам.
Павел Солях дадаў, што Анджэй Дуда таксама сустракаўся асяроддзямі, звязанымі з амерыканскай Дэмакратычнай партыяй. Гэта, паводле яго, павінна дапамагчы польска-амерыканскім адносінам:
- Прэзідэнт таксама сустракаўся з аналітычнымі цэнтрамі, у тым ліку, Atlantic Council, якія былі больш звязаныя з асяроддзем дэмакратаў, чым рэспубліканцаў. Нагадваю пра сустрэчу прэзідэнта са Збігневам Бжазіньскім. Мы лічым, што падставы для добрых адносін ёсць і яны будуць выдатна развівацца.
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі падкрэсліў, што тэрмін паўнамоцтваў Дональда Трампа быў вельмі добрым перыядам у польска-амерыканскіх адносінах. Ён дадаў, што ў цяперашні час няма ніякіх прыкмет таго, што ЗША адмовяцца ад ранейшых дамоўленасцей адносна ваеннага супрацоўніцтва з Польшчай.
аз