Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі назваў учорашнюю інфармацыю аб 90% эфектыўнасці вакцыны супраць COVID-19, над якой працуюць кампаніі Pfizer і BioNTech, «навіной, якая нясе надзею». Кіраўнік польскага ўрада заявіў, што калі вакцына паступіць на рынак, то ад яе выйграюць і палякі:
-Мы хочам атрымаць як мінімум 22 мільёны дозаў вакцыны. Мы іх атрымаем у тым жа самым часе, што іншыя краіны ЕЗ.
Фармацэўтычны канцэрн Pfizer паведаміў, што праект вакцыны супраць COVID-19 мае больш чым 90% эфектыўнасць. Кампанія абвясціла, што ў 2021 годзе яна можа вырабіць да 1,3 мільярда доз вакцыны супраць каранавіруса. Праект вакцыны распрацоўваецца сумесна з нямецкай біятэхналагічнай кампаніяй BioNTech SE.
Вакцына ў Польшчы, як ва ўсім ЕЗ, у першую чаргу будзе даступная для медыкаў і пенсіянераў.
IAR/эж