Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Знесены помнік Дзяржынскаму стаў часткай экспазіцыі новага Музею гісторыі Польшчы

10.11.2020 13:14
Напярэдадні нацыянальнага свята Польшчы – Дня Незалежнасці ў новым будынку Музею гісторыі Польшчы былі ўсталяваныя буйнагабарытныя экспанаты.
   1989
Помнік Дзяржынскаму да 1989 года «ўпрыгожваў» адну з цэнтральных плошчаў ВаршавыФота: Музей гісторыі Польшчы

Устаноўка фрагмента помніка Фелікса Дзяржынскага, які быў зрынуты ў Варшаве ў 1989 годзе, завершыла перанос буйнагабарытных экспанатаў у новы будынак Музею гісторыі Польшчы, які зараз будуецца на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі.

Дырэктар Музею Роберт Костра кажа, што часткі помніка Дзяржынскаму стануць сімвалічным экспанатам на пастаяннай выставе ў новай сядзібе музею:

-На нашай экспазіцыі, прысвечанай 1989 году, мы пакажам гэты помнік у тым стане, у якім ён падаў з п'едэсталу на цяперашняй варшаўскай Банкаўскай плошчы, якая тады яшчэ называлася Плошчай Дзяржынскага. Гэты помнік павінен сімвалізаваць заканчэнне камуністычнага перыяду ў Польшчы. Зрынуты помнік Дзяржынскаму стане прыкметным сімвалам канца той эпохі.

Напярэдадні нацыянальнага свята Польшчы – Дня Незалежнасці ў новы будынку Музею гісторыі Польшчы былі таксама перададзеныя: бронетранспарцёр SKOT, які стане адным з абʼектаў на выставе, прысвечанай вайне з бальшавікамі, ствол тысячагадовага дуба, вылаўлены ў адным з азёраў Памераніі, які сімвалізуе тысячагадовую гісторыю краіны. Пасля ўстаноўкі буйнагабарытных экспанатаў пачнецца мантаж даху на будынку Музею гісторыі Польшчы.

IAR/эж