Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі зарэгістравана 25 484 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 330 пацыентаў. Прэсавы сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар угледзеў у гэтым прыкметы стабілізацыі эпідэмічнай абстаноўкі:
-Калі параўнаваць дадзеныя з тыдня на тыдзень – то з’яўляецца слабая надзея, што тэмпы прыросту новых выпадкаў хваробы крыху запавольваюцца. Адначасова колькасць выпадкаў застаецца вельмі высокай.
Самая вялікая колькасць новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2 выяўлена на поўдні краіны - у Сілезскім ваяводстве. З пачатку эпідэміі колькасць пацверджаных выпадкаў каранвіруса ў Польшчы перавысіла 590 тысяч, памерлі 8 375 хворых.
IAR/эж