Прэсавы сакратар прэзідэнта Польшчы Блажэй Спыхальскі заявіў, што святкаванне Дня Незалежнасці з-за эпідэміі пройдзе больш сціпла, чым у папярэднія гады. Спыхальскі паведаміў, што нягледзячы на эпідэмічныя абмежаванні, прэзідэнт Дуда ўскладзе кветкі да помнікаў айцам польскай незалежнасці:
-Прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у цырымоніі ўскладання вянкоў ля Магілы невядомага жаўнера ў Варшаве. Таксама запланаваны тэлевізійны зварот прэзідэнта да народа, падчас якога ён закране Свята 11 лістапада, а таксама агульную абстаноўку ў краіне, выкліканую эпідэміяй.
Святкаванне 102-й гадавіны аднаўлення Польшчай незалежнасці будзе праходзіць у асноўным у віртуальнай прасторы. Напрыклад, апоўдні 11 лістапада запланаваная акцыя «Незалежная да гімна», у рамках якой кожны зможа далучыцца да супольнага выканання гімну Польшчы – Мазурка Дамброўскага.
IAR/эж