Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшаўскі Марш Незалежнасці закончыўся беспарадкамі

11.11.2020 16:58
На трасе маршу адбыліся сутычкі паліцыі з групай хуліганаў. 
11  2020
11 лістапада 2020 году PAP/Leszek Szymański

На вуліцах Варшавы прайшоў Марш Незалежнасці. Ён павінен быў мець форму аўтамабільнага рэйду, аднак, у цэнтры Варшавы сабралася некалькі тысяч чалавек. На трасе маршу адбыліся сутычкі паліцыі з групай хуліганаў. Ёсць затрыманыя і параненыя.

Сярод іншага ў бок афіцэраў паляцелі камяні і факелы. У адказ паліцыя ўжыла прымусовыя меры, уключаючы пярцовы аэразоль і ў некаторых выпадках гладкаствольную зброю.

Па маршруце Марша Незалежнасці была падпалена кватэра. Кінуты хуліганамі ў бок будынка факел разбіў шкло і праваліўся ўнутр, выклікаючы кароткачасовы пажар. Сітуацыю ўзялі пад кантроль пажарнікі.

ав