На вуліцах Варшавы прайшоў Марш Незалежнасці. Ён павінен быў мець форму аўтамабільнага рэйду, аднак, у цэнтры Варшавы сабралася некалькі тысяч чалавек. На трасе маршу адбыліся сутычкі паліцыі з групай хуліганаў. Ёсць затрыманыя і параненыя.
Сярод іншага ў бок афіцэраў паляцелі камяні і факелы. У адказ паліцыя ўжыла прымусовыя меры, уключаючы пярцовы аэразоль і ў некаторых выпадках гладкаствольную зброю.
Па маршруце Марша Незалежнасці была падпалена кватэра. Кінуты хуліганамі ў бок будынка факел разбіў шкло і праваліўся ўнутр, выклікаючы кароткачасовы пажар. Сітуацыю ўзялі пад кантроль пажарнікі.
ав