Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад выдзеліў 600 мільёнаў злотых на падтрымку дамоў састарэлых

12.11.2020 09:11
Пандэмія каранавіруса наносіць асаблівы ўдар па старых і хранічна хворых асобах, нагадваюць прадстаўнікі польскіх уладаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад выдзеліў 600 мільёнаў злотых на падтрымку дамоў састарэлых, паведаміла  міністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі.

Марлена Малёнг падкрэсліла, што пандэмія каранавіруса наносіць асаблівы ўдар па  старых і хранічна хворых асобах, а таксама тых, хто патрабуе пастаяннага догляду.

Міністр падкрэсліла, што рызыка заражэння і хвароб у гэтай групе грамадства надзвычай высокая:

- На дадзены момант з еўрапейскіх і ўрадавых сродкаў мы выдзелілі каля 600 мільёнаў злотых. Гэтыя грошы прызначаныя на бягучую дзейнасць дамоў састарэлых, на дэзінфікуючыя сродкі, маскі, пальчаткі для персаналу, але таксама на павышэнне зарплатаў для працаўнікоў, ці працаўладкаванне дадатковых супрацоўнікаў.  

Міністр Марлена Малёнг запэўнівае, што, хаця кіраванне Дамамі састарэлых – гэта задача мясцовых органаў кіравання, то з самага пачатку пандэміі муніцыпалітэты і паветы могуць разлічваць на падтрымку з боку Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі.

аз