Сёлетні Дзень незалежнасці ў Польшчы прайшоў у цені пандэміі. Другая хваля каранавіруса прымусіла арганізатараў цэнтральных урачыстасцей, якія ладзяцца штогод у Варшаве, адзначыць свята сімвалічна.
Тым ня менш Дзень незалежнасці стаў нагодай для палітыкаў, у тым ліку прэзідэнта Анджэя Дуды заклікаць палякаў, якія вылечыліся з COVID-19 здаваць плазму:
- Я сам ведаю, што гэта значыць хварэць COVID-19, паколькі сам хварэў цягам апошніх тыдняў. Таму заклікаю Вас здаваць плазму. Я сам планую гэта зрабіць цягам бліжэйшых дзён пасля заканчэння неабходных медыцынскіх працэдураў.
Нагадваем, асобы, якія вылечыліся з COVID-19 могуць здаваць кроў пасля 28 дзён з моманту выздаравення.
аз