У інтэрв'ю парталу прэзідэнт Польшчы ў 2010-2015 гадах Браніслаў Камароўскі пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ён заразіўся каранавірусам Sars-Cov-2. Пра станоўчы вынік тэсту палітык даведаўся ўчора. Былы прэзідэнт кажа, што не ведае, як заразіўся: «Гэта ўрок для ўсіх».
Onet паведамляе, што Камароўскі знаходзіцца ў сваім доме ў Будзе-Рускай на Падляшшы, ён перабывае там з моманту пачатку эпідэміі, на працягу дзевяці месяцаў. У Сейненскім павеце, дзе знаходзіцца Буда-Руская, доўгі час не было ніводнага зафіксаванага выпадку каранавіруса.
Сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы зафіксавала меншую колькасць новых заражэнняў каранавірусам, чым у папярэднія дні, – 22 683. Найбольшая колькасць новых выпадкаў захворвання зноў была выящлена ў Сілезскім ваяводстве – больш за 3900, пісалі на партале.
onet.pl/эж