Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Полька заваявала дыядэму на сусветным конкурсе прыгажосці

13.11.2020 11:27
Вікторыі Вісьнеўскай  19 гадоў, яна студэнта Марскога ўніверсітэту ў Гдыні.
Вікторыя ВісьнеўскаФота: themissglobe.com

Вікторыя Вісьнеўска была уганаравана тытулам Miss Golden Girl падчас конкурсу прыгажосці The Miss Globe у сталіцы Албаніі Тыране. Вікторыі 19 гадоў, яна студэнта Марскога ўніверсітэту ў Гдыні.

Адразу пасля атрымання ўзнагароды Вікторыя Вісьнеўска прызналася, што прадстаўляць Польшчу на міжнародным конкурсе прыгажосці для яе вялікі гонар:

-Эмоцыі яшчэ не прайшлі. Праз тры дні вяртаюся дадому з узнагародай і прыгожай дыядэмай. Я працавала на на ўсе 100%. Спадзяюся, што нікога не падставіла.

У міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Golden Girl прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў прыгажунь з усяго свету. Тытул самай прыгожай заваявала кандыдатка з Косава.

iar/эж