Вікторыя Вісьнеўска была уганаравана тытулам Miss Golden Girl падчас конкурсу прыгажосці The Miss Globe у сталіцы Албаніі Тыране. Вікторыі 19 гадоў, яна студэнта Марскога ўніверсітэту ў Гдыні.
Адразу пасля атрымання ўзнагароды Вікторыя Вісьнеўска прызналася, што прадстаўляць Польшчу на міжнародным конкурсе прыгажосці для яе вялікі гонар:
-Эмоцыі яшчэ не прайшлі. Праз тры дні вяртаюся дадому з узнагародай і прыгожай дыядэмай. Я працавала на на ўсе 100%. Спадзяюся, што нікога не падставіла.
У міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Golden Girl прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў прыгажунь з усяго свету. Тытул самай прыгожай заваявала кандыдатка з Косава.
iar/эж