Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 24 051 новым выпадку заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, выяўленых за апошнія суткі. Ад гэтай хваробы памерлі 88 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў – амаль 4 тысячы – зафіксавана на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.
Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч паведаміў, што аналізуючы гэтыя дадзеныя, можна сцвердзіць стабілізацыю росту колкасці заражэнняў:
-Яшчэ заўчасна, каб цешыцца гэтымі дадзенымі. Назіраецца пэўная стабілізацыя, якая ў чарговы раз нагадвае нам пра неабходнасць выканання нормаў эпідэмічнай бяспекі: дэзынфекцыя, маскі і дыстанцыя. Выконваючы эпідэмічны рэжым мы ў сатне затрымаць рост колкасці заражэнняў.
Станам на 13 лістапада, у Польшчы пацверджаны амаль 665,5 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. Амаль 9,5 тысяч жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.
iar/эж