Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве з’явіліся аўтобусы для перавозкі хворых на Covid-19

13.11.2020 16:46
У кожным з гэтых аўтобусаў могуць змясціцца 22 пацыенты.
  .        , 13  2020
Мэр Варшавы Р. Тшаскоўскі аглядае аўтобус для перавозкі хворых на каранавірус, 13 лістапада 2020 годаPAP/Piotr Nowak

Улады Варшавы прадставілі два гарадскія аўтобусы, падрыхтаваныя для перавозкі хворых на Covid-19. Транспартныя сродкі павінны дастаўляць пацыентаў у лякарні, яны аснашчаны сярод іншага адмысловымі кіслароднымі апаратамі.

- Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з урадам, аўтобусы будуць выкарыстоўвацца для транспарціроўкі, калі гэта спатрэбіцца, – заявіў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі:

-У кожным з гэтых аўтобусаў могуць змясціцца 22 пацыенты. Зараз хачу падзякаваць усім, хто займаўся пераабсталяваннем аўтобусаў, а таксама вадзіцелям, якія самі выказалі жаданне кіраваць гэтымі аўтобусамі.

Мэр Варшавы дадаў, што ў выпадку неабходнасці сталіца зможа падрыхтаваць яшчэ адзін адмысловы аўтобус.

iar/эж