Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Тэмпы скарачэння ВУП Польшчы запаволіліся

13.11.2020 19:21
На працягу ўсяго 2020 года зніжэнне ВУП Польшчы можа дасягнуць 3,3%.
Аўдыё

У трэцім квартале 2020 ода ВУП Польшчы зменшыўся на 1,6% у гадавым эквіваленце, паведамляе Галоўнае статыстычнага ўпраўлення. У другім квартале зніжэнне дасягнула 8,4 %.

Галоўная эканамістка «Паштовага банку» Моніка Куртэк звярнула ўвагу на тое, што ў трэцім квартале зніжэнне было значна меншым, чым у другім:

-Больш за тое, гэтыя дадзеныя, безумоўна, будуць аднымі з лепшых на фоне іншых еўрапейскіх краін. Мы не ведаем, якая структура, можам толькі на аснове дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення за месяц ацэньваць, што на паляпшэнне вынікаў у трэцім квартале паўплывала павелічэнне спажывання хатніх гаспадарак. Сапраўды, пасля агульнанацыянальнага каранціну людзі рушылі ў крамы. Верагодней за ўсё, вырасла таксама дзяржаўныя выдаткі і экспарт, у якім пасля цяжкай вясны наступіў моцны ўздым.

Эканамістка таксама звярнула ўвагу, што цяпер на гаспадарчую актыўнасць уплывае другая хваля эпідэміі. На думку Монікі Куртэк, варта чакаць паглыблення падзення польскага ВУП.

На працягу ўсяго 2020 года зніжэнне ВУП Польшчы можа дасягнуць 3,3%.

iar/эж