Толькі цягам двух апошніх гадоў больш за 40 зуброў з Польшчу знайшлі дом у іншых краінах свету.
Прэс-сакратар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Анна Маліноўска (Anna Malinowska) паведаміла, што апошнім часам дзякуючы еўрапейскаму праекту аховы польскія зубры апынуліся ў Іспаніі, Балгарыі і Румыніі. У бліжэйшым часе яны паедуць таксама ў Сербію і Італію. Раней Польшчу ў сярэднім пакідала 5 асобін у год.
Анна Маліноўска кажа, што ў апошнія гады адбылося значнае развіццё папуляцыі зуброў як у Польшчы, так і ў свеце. Гэта, між іншым, вынік рэалізацыі многіх праектаў па ахове згаданага віду ў асобных краінах, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва.
Экспарт еўрапейскіх зуброў у выбраныя фермы ў Еўропе з'яўляецца важным элементам праекта: „Комплексная абарона еўрапейскіх зуброў”, якую рэалізуе прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”:
- Фарміраванне новых свабодных статкаў важнае ў аспекце ўсяе папуляцыі. Паколькі сучасная папуляцыя зубра паходзіць ад больш за дзесяці асобін, то яны вельмі ўразлівыя да розных генетычных захворванняў. Таму для іх бяспекі мы ствараем аддаленыя папуляцыі і статкі.
Праект „Комплексная абарона зубра” стартаваў у 2017 годзе і праводзіцца ў супрацоўніцтве з Галоўнай школай сельскай гаспадаркі ў Варшаве, Асацыяцыяй любіцеляў еўрапейскіх зуброў і Белавежскім нацыянальным паркам.
З пачатку рэінтрадукцыі гэтага віду, гэта значыць на працягу амаль ста гадоў, амаль 500 зуброў пакінулі Польшчу і знайшлі дом у іншых краінах, у прыватнасці ў Германіі, Францыі, Іспаніі і Чэхіі. Больш за тое, 20 еўрапейскіх зуброў пакінулі Еўропу.
аз